ДВА САЛДАТЫ
Ціхая рачулка каля хаты
І амаль да лесу сенажаць
Тут у двух магілах два салдаты
Пад дзвума бярозамі ляжаць.

Раніцай туман бялявы крые
Саванам дрыготкім далягляд.
У адной магіле — сын Расіі.
У другой — з Германіі салдат.

Завіруха тут зімою вые
І лютуе раніцай мароз.
Чорныя гады саракавыя
Іх з’ядналі тут паміж бяроз.

Зацягнула рэчка цёмнай цінай
З тых часоў крутыя берагі.
Дзе ляжыць адзін хлапец з Берліна,
Са Смаленска малады другі.

Кветак жменькі на пагорках вузкіх
У траве пасохлыя ляжаць.
Крокі два зямелькі беларуская
Паміж імі нібыта мяжа.

Сірацее адзінока хата.
А вакол такая цішыня!
І скажыце — хто ў гэтым вінаваты?
У адказ як рэха мне — вайна.

Уладзімір Цанунін (г. Вілейка)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики