Жывём мы на зямлі, дзе чыстыя крыніцы...
Жывём мы на зямлі,
Дзе чыстыя крыніцы,
Дзе ў лугах рамонкі,
У жыце васількі.
Ніколі не згубіць
Нам роднае старонкі.
Усе мы беларусы,
Усе мы землякі.

Жадаю вам, сябры,
Ад вечара да ранку
Шчэ цэлы светлы дзень
Шчаслівага жыцця,
Дзівіцеся на сонца
Ці зорачку-заранку,
Не ведайце і гора,
І родных забыцця.

Яшчэ жадаю вам
Багацця і здароўя,
А песні так спяваць,
Каб чула наваколле.
І гадаваць дзяцей
Пад чыстым, мірным небам
Ды сустракаць гасцей
Духмяным, смачным хлебам.

Валасевіч Людміла (г. Барысаў)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики