БЕЛАРУСЬ
Ёсць краіна, што сэрцу мілая, –
Белай Руссю здаўна нарэчана.
Там сябруе з агнём рабінавым
У палісадніках пах парэчкавы.

Беларусь – гэта рэкі сінія,
Што разбегліся ўдалеч лентамі,
Быццам хтосьці пракрэсліў лініі
Праз гаі й лугі запаветныя.

Беларусь… Нават ветрык сцішыўся:
Ледзь з пяшчотаю дакранаецца
Да калосся, што сонцам вышыта
І да самай зямлі схіляецца.

Беларусь, ты – радзіма прадзедаў,
Змацаваная песняй матчынай.
Мне нябёсамі права дадзена
Зваць цябе маёй любай Спадчынай.

Рыжкова Святлана
(п. Дружны, Пухавіцкі раён)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики