Сябруе з Цітаўкай...
Сябруе з Цітаўкай і з салаўіным гаем,
І на планеце не знайсці такі куток,
Дзе ў срэбных росах на світанку патанае
Такі ж, як наш, з маленства мілы гарадок.

Сустрэне Мар’інка духмяным караваем.
І як не скласці песню з самых шчырых слоў
Пра дзіўны горад, што за працаю спявае
І запрашае ў госці ўсіх сваіх сяброў!

Кранае неба неабсяжнаю сінечай
Урачыстасць помнікаў у квецені садоў.
Няхай спакойна засынае кожны вечар
Зямля любімая пад крыламі буслоў.

Рыжкова Святлана (п. Дружны, Пухавіцкі раён)
скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики