У ЗАХАДЗЕ РУЖОВЫМ
У захадзе ружовым,
У квецені садоў,
У ветрыку паўднёвым
Жыве мая любоў.

У клёкаце бусліным,
У велічы гаёў,
У лузе шапатлівым,
У спевах салаўёў.

У ранку і ў вячорку ,
Сцяжынкамі ў жыццё…
Я да рачулкі звонкай
Не страчу пачуццё!

Ніколі не стамлюся
Любоў сваю дарыць,
Чаму заўжды малюся
І без чаго не жыць.

Любоў мая святая
Да роднай да зямлі
Душу мне сагравае,
Жыве ў маёй крыві!

Багамолава Зінаіда (г. Жодзіна)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики