НАКАНАВАНА ВЫЖЫЦЬ
Колькі вёснаў прайшло, праляцела,
Ды ўдзячным жыву пачуццём
За той падарунак бясцэнны,
Што завецца жыццём.
Міма елак пакутных
І самотных бяроз
Асцярожна, ледзь чутна
Прабіраўся абоз.
На світанні, як злая стыхія,
Вестка страшная выгнала з хат:
На крывавыя дзеі ліхія
Ноччу з’явіцца кат.
На падводах вясковых скарб няхітры такі:
Цыбуля з павецця,
Бульба, хлеб, агуркі
Ды заспаныя дзеці.
Спяшаюцца, расце трывога
Ім кожны шорах сэрца точыць:
Ці месячык глядзіць двурогі,
Ці вораг пільным вокам сочыць.
І вось у нейкае імгненне
Выразна чутна галашэнне.
І дымам цягне з таго боку.
Наперед нельга а ні кроку.
Стаіцца трэба дзе да ранку.
У адваротным ісці напрамку
І коней павярнуць назад.
Такі быў дадзены загад.
І раптам трэск, вось дык навала –
Бяда Сцяпана напаткала:
Пастромкі лопнулі ўраз.
Аглобля ўпала прама ў гразь.
Спыніўся спешна, завіхаўся,
Паправіць збрую ён стараўся,
Каб ад сваіх не адставаць.
Хутчэй-хутчэй – абоз дагнаць!
Адстаў далёка – вось нябога.
І бачна ўжо ледзь-ледзь дарога.
Мужчына лаяўся, злаваўся.
Не жартачкі – адзін застаўся.
І разумее конь, як быццам:
Стараецца, бяжыць, імчыцца.
І раптам стаў на бездарожжы
Як укапаны. Божа… Божа…
Вазніца тузае за лейцы.
Што за праява?! Можа, немцы?!..
Ну што спыніўся, косю мілы?!..
Ды бізуном, што мае сілы…
А конь на месцы – і ні кроку.
Храпе і толькі косіць вокам…
Тут з воза гаспадар саскочыў ,
На землю ўтаропіў вочы.
На сцежцы штосьці каля ног
(Адразу разглядзець не мог).
Старой захутана хусцінкай,
Ляжала на зямлі дзяўчынка.
Сцяпан малое ўзяў на воз,
Праз нейкі час дагнаў абоз,
Што затаіўся ў хмызнячку.
Там бацька ўжо шукаў дачку!
Даўно прайшоў крывавы час,
І сонца мірнае нам свеціць.
З павагай мы глядзім на вас,
Вайны мінулай дзеці!

Кісялёва (Дзікая) Ала (а/г Данілавічы, Дзяржынскі раён)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики