ЗУБР І ТУР
Два партрэты вісяць
на бялюткай сцяне,
На абодвух – вусатыя лікі.
Нібы Зубр, а з ім Тур
Тут усталі бы ў сне.
Не прывіды – у яве ўзніклі…

Гэта Колас , а разам – Купала.
Колькі ж вы Беларусі далі?!
Як жа нас у жыцці падтрымалі,
Песняры беларускай зямлі!

Вершы Коласа – дзядзька ў Вільні,
Беларускасць і простыя людзі.
Ды да іх я душою прыхільны,
То ў жыцці хай падмуркам мне будуць.

А Купалавы мроі і мары
Ў летуценні «Курган» узвялі…
Нам пашчасціла мець гэту пару
На сваёй беларускай зямлі!

Шчасце маем усе у сваім мы жыцці:
Што ні ў Янкі,
то можам у Якуба знайсці.
І ўзлёт у вышыню, і асновы ўсёй мур –
Нібы Зубр тут стаіць
і паўказачны Тур.

Жылко Уладзімір (г. Нясвіж)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики