|
ВЯСНЫ 45-ГА КВЕТКІ
Вясны сорак пятага кветкі У гонар герояў-салдат… Яны як гісторыі сведкі, Як славы ваеннай набат. І водгук мінулага часу Адчулі мы сэрцамі зноў; А песні – заўсёды ў запасе З тых даўніх, ваенных гадоў. Зенітчык спяваў на прывале – Гучаў меладычна баян. І дружна яму падпявалі Сяржант і сівы капітан. Ваенныя песні ў зямлянках Цяплом сагравалі байцоў. Гарэлі варожыя танкі Ў баях ад гранат храбрацоў. Яны перамогу кавалі І смела ў атакі ішлі, Краіну сваю зберагалі І лёсы людзей на Зямлі. У небе – салют Перамогі! У сэрцах – святая любоў, Сумесныя нашы трывогі І подзвіг бацькоў і дзядоў. Яўген Карпуць (г. Стоўбцы)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|