|
МІНСК
Цудоўны Мінск! Люблю цябе, сталіца! Праспекты, паркі, вуліцы, масты… Мне хараством тваім не наталіцца, Гасцінны горад – вечна малады! У летапісах – старажытны горад, Зямелька тоіць лёс былых вякоў… Агнём паліў цябе пракляты вораг – Як Фенікс, адраджаўся ты ізноў. Здзіўляюць гмахі велічных будынкаў – Нібы атланты моцныя стаяць. Бібліятэка з помнікам Скарыны, Дзе лямпачкі, як зоркі, зіхацяць. Цікавіць і куток старога Менска: Касцёлам і царквам аддам паклон. Салодкі тут, прыемны водар воску, Паслухаю малітвы і канон. Любімыя мясціны адпачынку: Няміга і сталічны наш «Арбат», Цясняцца старадаўнія будынкі, Музеі, ратуша, гандлёвы рад… Музычныя пляцоўкі і тэатры – Сустрэнуся з Шэкспірам і Бізе. І з Вердзі – «Рыгалета», «Травіятай». Або з «Ясмінай Рэзай» у ART. Сталіца светлазорнай Беларусі, Будуйся, прыгажэй ты з году ў год! Я да вытокаў зноў тваіх вярнуся, Мой слаўны горад, як і мой народ! Жыдко Лідзія, г. Жодзіна
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|