ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ
Часта на нашы прасторы
Вораг прыносіў бяду,
Сеяў пажары і гора,
Кроў праліваў, як ваду.

Толькі народ наш заўсёды
Нішчыў яго да пары,
Бо абаронцам свабоды
Быў і малы, і стары.

Шмат заваёўнікаў розных
Тут палягло ў курганы.
Помняць бярозы і сосны
Рэха мінулай вайны.

Падае праз аблачыну
Сонца прамень залаты.
Дзень абаронцаў Айчыны
Для беларусаў святы!

Цанунін Уладзімір (г. Вілейка)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики