РОДНАЯ МОВА
Ты толькі паслухай, як гучыць наша мова?
Колькі ў ей дабраты і колькі любові!
Наша гучанае «дз», наша «гэ» вековое,
Наша моцнае «дж» … Дзе пачуеш такое?

Нібы звоны царквы, ці арганы касцёла –
Трапяткая душа у матульчынай мовы,
Нібы клёкат буслоў, нібы траў шапаценне,
Прыгажосць нашых слоў, як бярозкі адзенне.

З гукаў пацеркі слоў ва ўбранні Радзімы
Побач з жытам, ільном, што зямелька ўрадзіла.
Побач з водарам лесу і пахам суніц,
Каля чыстых, як слёзы, беларускіх крыніц.

Я ўнукам сваім запавет пакідаю:
Не цурацца ні мовы, ні роднага краю.
Ведаць звычаі, песні ды народныя казкі,
Да Радзімы хіліцца толькі сэрцам ды ласкай.

Лебядзько Марыя (в. Трылес, Стоўбцоўскі раён)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики