|
УЗДЗЕНСКІ КРАЙ
Здалёк прыйшла гісторыя Узды У нашы дні, што кружаць апантана. І скрозь пласты гадоў – яе сляды У помніках, будынках мураваных. Касцёл драўляны ведае майстроў, Чыімі збудаваны быў рукамі. Капліца-піраміда з камянёў Завішаў памяць беражэ вякамі. Блакітам ззяе купал на царкве Апосталаў Святых Пятра і Паўла. У краі курганоў сівых жыве Легендаў шмат. Тут талентаў нямала. Наркевіч-Ёдка край праславіў свой. Да Бібліі уступ пісаў тут Будны. Рассыпаны Кандратам Крапівой Іскрысты гумар людзі не забудуць. Цячэ ў Вусу Уздянкі водны шлях. Віруе горад, кропелька Сусвету. Радзіме прысвячаюць у вяках Агонь душы пісьменнікі, паэты. Нупрэйчык (Плакса) Галіна (г. Клецк)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|