ЖЫВУ Я…
Жыву я, дзе славуты Колас
У вершах край мой апяваў,
Лагодны, пранікнёны голас
Шаноўнай Арабей гучаў.

Дзе Крапівы дасціпным словам
Пяклі ўедліва радкі,
І тут ахоўнікам-анёлам
Паўлюк Трус будзе на вякі.

Легендамі праменяць ночы
Маёй наднёманскай зямлі,
А прыгажосць, куды не збочу,
Куды б сцяжыны не вялі:

На луг, дзе шоўкам леглі травы
Пад спеў птушыных галасоў,
Мяне адвечныя дубравы
Наведаць клічуць зноў і зноў.

Хвалюе поле збажыною,
Цвіце ў жыце васілёк.
Мой край, я дыхаю табою,
З адметных слоў пляту вянок.

Нічыпаровіч Галіна (в. Магільна, Уздзенскі раён)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики