НАВЕДВАЮ РЭДКА ТЫЯ МЯСЦІНЫ
Наведваю рэдка я тыя мясціны –
Дзяцінства майго запаветны куток.
Былое ўзгадаю з малюнка ўспамінаў,
Дзе зараз за рэчкай лясны астравок.

Знясілены выгляд у вербаў Маланні,
Завалена студня слівовым галлём,
Дзе моладзь раней прызначала спатканні,
Дзе пахла ў той час чалавечым жыллём.

Не бачна хацінаў, хлявоў, загуменняў,
Лісіца на зайца палюе штодня,
Дзікі тут шукаюць салодкіх карэнняў,
Ласіха ў асіннік вядзе ласяня.

Аўсяннікава (Шыпуль) Тамара, г.Маладзечна
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики