МАЛЕНЬКАЯ РАДЗІМА
Каб душою адчуць відавочнае,
Пакідала жыццё нездарма.
Даражэйшых мясцін, чым Глыбоччына,
Зразумела, у свеце няма.
Мне прыемна, што гэта Радзіма,
Хоць маленькая, але свая,
Дзе матуля мяне нарадзіла,
Смачным хлебам карміла зямля.
Частавала мядком і суніцамі,
Улетку песціла ценем бяроз
І змывала крынічнай вадзіцаю
След глыбокі ад горычных слёз.
Мне заўсёды яе не хапала
У няблізкай тае старане,
З асалодай спаткання чакала
На хвіліначку, нават у сне.
Бо пры кожнай нашай спатканні
Яна дорыць любоў да жыцця.
І ўзлятаю, як птушачка ў ранні,
Пад уплывам таго пачуцця.

Мароз Галiна, г. Лагойск
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики