ПАЧАТАК
Вярталася са стрэльбаў рота.
Год сорак першы. Чэрвень. Стэп.
Пыліла ботамі пяхота,
А воддаль наліваўся хлеб.

Ад гарызонту, што не блізкі,
На роту самалёт ляцеў.
Крыжы на крылах. Сонца блікі.
І не схавацца – каб хацеў!

А капітан крычаў:
– Да бою! –
Раскінуў рукі – у абхват –
Нібы хацеў прыкрыць сабою
Тых неабстрэленых салдат.

Над стэпам чэргі кулямёта
Набатам рвалі цішыню…
У пыле падала пяхота,
Пагляд паслаўшы ў вышыню.

…У смутку сціхлі стэп і неба,
Дарога, што вяла да хат,
Дзе знішчана палоска хлеба –
І рота маладых салдат.

Маліўся, помнячы пра Бога,
Той капітан немалады…
Так пачалася Перамога.
Праз боль! Праз страты! Праз гады!

Краскоўскі Дзмітрый, п.Івянец, Валожынскі раён

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики