ПРУСЫ
Спаленым жыхарам вёскі Прусы,
расстраляным абодвум маім дзядам
і дзвюм бабулям прывячаецца

З першых дзён вайны
у партызаны
Вы пайшлі, каб ворага караць
За Радзіму-маці,
яе раны,
Каб адпор фашысцкім гадам даць.

Гэта восень – быль сорак другога.
Помсціў вораг вам за барацьбу,
І фашысты не знайшлі другога,
Як на родных вымесціць злабу…

То не пах травы над вёскай Прусы,
То не водар ад яе садоў –
То ў агні
згарэлі беларусы,
На паклон хто к катам не пайшоў.

Стрэлы перарвалі смех дзіцячы,
Сталі дымам бабкі і дзяды,
І да неба цягнуцца,
бы з плачам,
Рукі дрэваў – спалены сады.

Толькі
коміны стаяць, падпёршы неба,
І не попел пад нагамі –
шчасця прах.
Там,
дзе ўчора смачна пахла хлебам,
Апаноўваў наваколле жах.

Цяжка, як прыходзіш на магілкі
І стаіш ля памятнай сцяны…
Робяць кожны год па вас памінкі
Вашы ўнукі, дочкі і сыны.

Ды не толькі ў помніках, памінках,
Ў памяці вы будзеце людской.
Ў барацьбе за родную айчыну
Разам з вамі сталі мы
у строй.

Вы – Героі! І жыццё не да́рма
Жудасным падзеям аддалі:
Узняліся ў неба вы пажарам –
На зямлі ж усходы ажылі:

Зноў стаіць –
жывая –
вёска Прусы,
Зноў дзіцячы смех тут будзіць сны.
Не! Не зломіць вораг Беларусі,
Вечна будуць жыць яе сыны!

Жылка Уладзімір, г.Нясвіж
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики