ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ ДЗЕНЬ ЛЕТА
Ішоў як раней, як заўсёды,
У чэрвень той дзень пагодны.
Жыццё прачыналася ў ім.
І быў ён дваццаць другім.

Быў дваццаць другі дзень лета.
Звычайная дата гэта
Жахліваю сталамяжой
Між мірным жыццём і вайной,

Як сон, дзе кішаць кашмары,
Надзеі закрэсліла, мары.
Да іх дацягнуцца б рукой!
Ды іншы ўжо час, не той…

Ляцелі малітвы ў неба:
«Не трэба вайны, не трэба…»
І выбухаў чорны дым
Слупамі стаяў у ім.

Быў дваццаць другі дзень лета…
Гісторыя дату гэту –
Між мірным жыццём і вайной –
Пяць год пісала крывёй.

Нупрэйчык (Плакса) Галіна, г. Клецк
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики