ТРОХРАДКА
Ты са мною на прывале, Ты са мною з бою ў бой, Ты са мной пасябравала, Ты – са мною, я – з табой. І ў сяброўстве год нямала З радасцю мы і з журбой. Ты са мной і на прывале, Ты са мною з бою ў бой. Ты і ўвечары, і ўранні, Ты і ў цемру, і ў святло Мне спрыяла ў каханні, Слоў як часам не было. Ты са мной гарэла ў танку, І была ты пад вадой, Каб сустрэў на родным ганку Зноў пагодны дзень з табой. Праляціць гадоў нямала, Мы вайне дадзім адбой. Будзем разам, як бывала: Ты ды я, ды мы з табой. Рунцэвіч Уладзімір, г.Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|