ВЯРТАННЕ
У старой вясковай хаце Пазірае са сцяны Побач з фота немаўляці Твар мінулае вайны. Усміхацца хочуць вочы, Ледзь прыкметныя вусы, Падбародак бы дзявочы, Русай горкай валасы. Дзве малюсенькія зоркі На пагонах сочаць даль, Пазірае з гімнасцёркі Сіратой адзін медаль. Збоку – борт аўтамабіля Ды руіны ад сцяны Перад камерай застылі. І ва ўсім дакор віны… Гэта фота ў сорак трэцім Пераслаў дамоў салдат. А пасля было раненне, Выратоўцам – медсанбат. Праляжаў год у шпіталі, Зведваў лекаў горкі смак. Так, жыццё адратавалі, А нагі, лічы, няма. Ёсць кароткі пацурбалак, Ні ступіць, ні мяч падбіць. Не пісаў пра гэта маме, Не хацелася і жыць… Прычакалі вызвалення Беларускае зямлі. З маладога пакалення Хлопцы ў армію пайшлі. Да старой вясковай хаты Сцежка хутка зарасла. Без нагі сюды салдата Шлях-дарога прывяла. На падворку прыпыніўся, Бо на вокнах – з дошак крыж. Ледзь да плота прыхіліўся, Вокны тут сусед адкрыў. – Ты, Васіль? – слязінка ўпала. Шапку зняў ён з галавы. – Маці так цябе чакала, Моцна верыла – жывы… За сталом сядзелі доўга, Самагонкай гналі боль, Ды з мінулага трывога Напаўзала, быццам золь. Так, нямала страт і гора Засталося ад вайны. І глядзеў нямым дакорам Фотаздымак са сцяны. Сабалеўскі Віктар, г.Узда
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|