АПОШНЯЯ ДУМКА
Дрот калючы на полі, снарадаў варонкі,
хмары чорнага дыму, нібы кажаны,
посвіст куль у ракітах пранізліва тонкі –
гэта рэквіем Першай сусветнай вайны.

Мой акоп невялічкі жаўцеў на адхоне.
Перад ім я насыпаў зямлі бугарок.
Толькі ў цэйсаўскім шкле маю левую скроню
снайпер крыжам злавіў і націснуў курок.

Прашыпела ракета і ўспыхнула свечкай,
войкнуў жудасным плачам расійскі снарад.
Напаследак пачуў я той выбух за рэчкай,
дзе хаваўся ў акопе нямецкі салдат.

Мне было толькі дваццаць. Мой вораг таксама
быў такім маладым і бязвусым, як я.
Дзесь за Рэйнам заплача ягоная мама,
а за Волгай застогне ў пакутах мая.

Ім ніколі не ўбачыць маленечкай рэчкі,
раз’яднанай вайною на два берагі.
Будуць ставіць яны памінаьнныя свечкі
і начамі стагнаць ад бязмежнай тугі.

Час акопы засыпле зямлёй з валунамі.
Згінуць нашы магілы ў лясах крапівы.
Толькі будуць стагоддзямі плакаць над намі
ў беларускім Заброддзі адны журавы.

Цанунін Уладзімір, г.Вілейка

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики