МАТУЛІНЫ ВОЧЫ
Прысвячаецца матулям,
якiя не дачакалiся сыноў з Афганiстана

Нарадзiла ты сына ў любовi,
Ратавала ад ліха яго –
Ад хвароб дый усякай нядолi
Баранiла малога свайго.
І смяялася, плакала ўночы,
Як сынок толькi крочыць пачаў,
I ад шчасця свяцiлiся вочы,
Першы раз як ён «мама» сказаў.

І калi быў той хлопец у школе,
Гатавала ты ежу яму.
Дацямна надрывалася ў полi,
Каб купiць штосьцi сыну свайму.
Для дзіцяці сардэчна жадала
Лепшай долi, што мела сама.
I не ведала ты, не гадала,
Што ў жыцці яго будзе вайна.

О, матуля мая дарагая,
Не пабачыш больш сына свайго,
Бо забiты ў пясках быў Афгана, –
Не прытулiш да сэрца яго.
Зазірніце ў самотныя вочы,
З iх сляза пацякла па шчацэ
На букет васiлёчкаў жаночы,
Што трымае матуля ў руцэ.

Бокуть-Чеботарёва Ольга, г.Узда

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики