МАЁЙ БЕЛАРУСІ
Я слаўлю Радзіму сваю –
Цябе, Беларусь мая любая, –
Святую навекі зямлю,
Дзе мрою, пішу і дзе думаю.

Калыска – Радзіма мая,
Лясы і азёры з крыніцамі.
Як лёгка тут дыхаю я,
Страчаю вятры з навальніцамі!

Чароўны валошкавы рай
У жыце шаўковым красуецца.
Сасновы, рабінавы край –
Ён зарывам яркім любуецца.

Тут родная мова заўжды,
Вякамі жыць будзе – не страціцца.
Квітнеюць, растуць гарады,
І мары, задумкі хай спраўдзяцца.

Жыві, Беларусь, прыгажэй,
Сябруй, мая светлая, чыстая!
Зямелькі няма даражэй –
Расінка мая ты празрыстая!

Багамолава Зінаіда, г. Жодзіна
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики