НАКАЗ ВЕТЭРАНА
Шляхі вайны – за далеччу гадоў, Вясной гучаць салюты Перамогі… Старому ветэрану зноў і зноў Душу гнятуць ваенныя трывогі. Пажары сняцца, мінныя палі, Без рук, без ног сябры яго ў шпіталі, Сябры яго, што з бітваў не прыйшлі, Сябры, што побач святы сустракалі… І з кожным днём рады радзеюць іх. Застаўся ён, на вёскі тры ці болей, Адзін – падзей жахлівых сведка тых, Дзе быў наш край крывавым полем бою. Рубцы на целе зморшчаным баляць, І скроні разрываюць успаміны. Данесці б свету іх – наказ паслаць: «Жыві без войнаў! Годны будзь і мірны». Нупрэйчык (Плакса) Галіна, г.Клецк
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|