КУТОК МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Што для цябе куток малой Радзімы?
Што пра яе ты можаш расказаць?
Стрымаць пытанні неяк немагчыма –
І нельга, безумоўна, прамаўчаць.

Тры словы, а якое хваляванне!
Тры словы, што ў душы маёй жывуць.
Куток малой Радзімы – як каханне…
Сцяжынкі, што ў дзяцінства прывядуць…

У час той, дзе ля плота бэз квітнеў,
Дзе ля чаромхі гушкалка вісела.
Духмяны пах у раніцы шалеў,
Я ж крочыў сонны па траве нясмела.

Куток малой Радзімы – вёска Рэчкі,
Ты ў памяці дзіцячай назаўжды.
За хатаю быў сад, агрэст, парэчкі,
Узнікаюць эпізоды праз гады.

Не трэба лішніх слоў, яны кранаюць,
Куток малой Радзімы – успаміны.
Давіць тугой на сэрца пачынаюць
І горкім смакам ягады каліны.

Куток малой Радзімы – знак дарожны,
Тут пачынаецца мяжа яе.
Заплюшчы вочы, пачакай. І можна
Пачуць у лазняку, як салавей пяе.

Рымашэўскі Генадзь, г. Чэрвень
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики