Пагляд малады, фотакартка зжаўцелая...
Пагляд малады, фотакартка зжаўцелая – Салдат не прыйшоў з вайны. Без вестак прапаў, а матуля ссівелая Пра сына ўсё бачыць сны. Дзявятага мая, святочна прыбраная, На плошчу ідзе хутчэй. Трывожна ўглядаецца як апантаная У твары чужых людзей. Усю не абыдзеш зямлю мнагалюдную. Ну дзе ж ты, крывінка, дзе?! Ад болю заходзіцца сэрца пакутнае. Ратунку няма ў бядзе. Радзіма, о колькі прапала, загінула Сыноў і дачок тваіх! Крывавы свой след нам вайна пакінула. Скалечыла лёсы жывых. Нупрэйчык (Плакса) Галіна, г. Клецк
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|