ДЗВЕ ВАЙНЫ, А ПАМЯЦЬ АДНА
Каску з рожкамі ўсю ў іржы
пад гнілым пачарнелым пнём
адкапалі каля мяжы
ў агародзе вясеннім днём.

Сто гадоў у зямлі яна
праляжала ў чужым двары,
дзе калісьці агнём вайна
пракацілася па гары.

Праз хвіліну яшчэ адну
пад рыдлёўкай знайшлі на дне.
Пра другую зусім вайну
нагадаў яе выгляд мне.

Больш паўвека таму назад,
калі быў за Вілейку бой,
гэту каску фашысцкі гад
не паспеў прыхапіць з сабой.

Іржавелі яны ў зямлі
побач доўгія ўсе гады.
Выпадкова іх тут знайшлі
як цяжкі напамін бяды.

Дзве вайны, а памяць адна –
гэты боль нас пячэ штодня.
А навокал цвіце вясна
і над Віліяй цішыня.

Цанунін Уладзімір, г.Вілейка
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики