БЕЛАРУСКІМ ПЕСНЯРАМ
На вершах беларускіх песняроў
Шмат пакаленняў юных узрастала,
Нам гронкі вершаваных родных слоў
Пакінулі і Колас, і Купала.

Вучылі мову родную любіць,
Каб людзі карані не забывалі,
Жадалі роднай мове вечна жыць,
І каб яе заўсёды вывучалі.

Яны ўслаўлялі мілую Радзіму,
Сваю краіну, Маці-Беларусь…
Нам кожны з песняроў навек пакінуў
Такія песні, што й цяпер пяюць.

Шмат пакаленняў новых узрастала
На вершах беларускіх песняроў,
Пакінулі нам Колас і Купала
Сусветны скарб прыгожых, родных слоў.

Бабко-Аляшкевіч Валянціна, в. Радкава, Салігорскі раён
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики