НЕЗВЫЧАЙНЫ УРОК
Не ў вайну гулялі дзеці,
А гулялі ў медалі,
Што ў шуфлядцы дзеда дзесьці
Між забаў сваіх знайшлі.
– Гэты, з зорачкаю, ордэн
Будзе, хлопцы, зараз мой.
Ён на выгляд нават модны.
Начаплю – і я герой! –
Выхваляўся вельмі Пеця
(Хлапчуку ўсяго сем год).
Пазайздросцілі ўсе дзеці –
Цацка лепшая ў яго.
– Мне вось гэтая бляшанка
Так да кофтачкі ідзе, –
Падтрымала брата Танька.
– Аж прыемна паглядзець!
А суседскі хлопец Толік
Знак сабе са сцягам ўзяў.
Ён яго, малы свавольнік,
Малатком параўнаваў.
Трохгадовая Марынка
З крыўды аж скрывіла рот:
У старой шкатулцы-скрынцы
Больш не стала ўзнагарод.
Крочыць хуценька да мамы,
Слёзы сыплюцца з вачэй:
– Я медаль хачу таксама,
Ты набудзь і мне хутчэй!
Мама выйшла з ёй у залу,
Хоць хапала ўласных спраў,
Падрабязна расказала
Як дзядуля ваяваў.
Як паранілі пад Глускам –
Ледзь не трапіў у палон,
Як з зямелькі беларускай
Акупантаў гналі вон.
Як у логаве варожым
Свой закончыў ён паход.
Пра цану сказала кожнай
З тых дзядулі ўзнагарод.
– Медалі – святая памяць,
Будзем памяць шанаваць, –
Завяршыла расказ мама.
Дзеці здзіўлена маўчаць.

Сабалеўскі Віктар, г.Узда
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики