СТРАЧАНАЯ ПАМЯЦЬ
Ажына запляла з гадамі
лясок маленькі за дрыгвой.
Магілы брацкія радамі
ў траве паміж калматых хвой.

Былых зямлянак лазарэтных
імхом зарослыя ірвы,
і праз стагоддзе ледзь прыкметна
сцяжынка ўецца між травы.

У цэнтры з камянёў каплічка
і крыж работы каваля.
Гарыць у нішы свечка-знічка,
амаль нябачная здаля.

Вакол маленькага Заброддзя,
няведама, з чыёй віны,
ляжаць, забытыя ў народзе,
сляды Вялікай той вайны.

Спаўзае неба зорным пухам
за Нарачанку ў небасхіл,
і толькі па начах сіпуха
на дрэвах стогне між магіл.

Цанунін Уладзімір, г.Вілейка
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики