МЫ – СЛАВЯНЕ. БЕЛАРУСЫ
Што нам дзяліць? Мы ўсе – славяне, Мы – дзеці роднае Зямлі. Нас па жыццёвым акіяне Шляхі агульныя вялі. Не зніклі ў прывідным тумане, Сяброўства шчыра бераглі… Што нам дзяліць? Мы ўсе – славяне, Мы – дзеці роднае Зямлі. * Мы не цураліся суседзяў, Гасцінна дзверы расчынялі, І словы шчырыя ў бяседзе На розных мовах тут гучалі. Былі яцвягі, лівы, балты, Русіны шлях не забывалі… Наперакор вайне і гвалтам У дружбе сілы гартавалі. * Спрадвек жылі на казачнай зямлі, Імя было нам – валыняне. Мы сярод іншых роўнымі былі, Бо ў нас адна сям’я – славяне. У згуртаванай моцнае сям’і Спяваць лягчэй, лягчэй пазбыцца бедаў… І нават рымляне ў сваёй зямлі Пачулі голас ад славян – вянедаў. * Гляньце, зноўку Ігар скача: Трэба з нас яму даніна. А ці чуе, што заплача, Загаруе ўся дружына? Ігар, мы з табой славяне, На адной жывем зямлі. Толькі клічуць нас драўляне, Бо між пушчы мы ўзраслі. Прад табой чым вінаваты? Па крыві мы ўсе – браты. Ты не ўказ нам, хоць багаты… На пагібель скачаш ты. * Тут адвеку людзі гордыя жылі, Між балот-дрыгвы свой лад вялі. Іх напасці-буры не зламалі – У сям’і славян братамі сталі. Баранілі край свой як маглі І зямлю нашчадкам збераглі – Гордыя браты-дрыгавічы Сустракалі ворага ў мячы. * Палаце́ яшчэ цячы-цячы, Памяць па-над хвалямі люляць: Вунь на стругах палачане-крывічы Выступаюць ворага страчаць. Залаціцца сонца на вадзе, Ветразямі далеч расцвіла: Палачан-асілкаў раць ідзе, Каб зямля крывіцкая жыла. * Прайшоўшы сцежкі-пуцявіны, Бяды пазбыўшыся, нягод, Гукнулі ў свет браты-ліцвіны, Што ёсць вялікі наш народ. Што не сагнуцца нашы спіны, І не надзець на нас хамут: Што тут, пад небам жураўліным, Жыве свабодны, горды люд. * Загадка даўняй Атлантыды У хвалях знікла назаўжды. А рэха казачнай Няўрыды К нам далятае праз гады. Не патрывож сляды-адзнакі: Пад Мілавіцаю начной Імчацца неўры-ваўкалакі Таемнай сцежкаю лясной. * О, колькі дзеяў Лета змыла: Плямёны ў вечнасць адышлі, Дзяржавы-княствы сталі пылам, Сышлі цары і каралі. Ды наша памяць не забыла Той светлы край, дзе мы жылі: Зямля Скарыну нарадзіла – Русіна з Полацкай зямлі. * З-за мора к нам заўжды плылі, Як госці, прусы і варагі, А мы здаўна тут рэй вялі – Сярод славян – браты-яцвягі. І памяць продкаў бераглі Нашчадкі славы і адвагі: Сваёй трымаліся зямлі – Сярод славян – браты-яцвягі. * Дрыгавічы і крывічы, Радзімічы, драўляне – Нам годнасць нашу берагчы: У нас адно імя – славяне. Нас ветрам-бурам не змагчы – Народ адзінай раццю стане. Нам годнасць нашу берагчы: У нас адно імя – славяне. * Слова… Слава… Славяне… На захад… На поўдзень… На ўсход… Крывічы… Драўляне… Паляне… Адзіны – вялікі – народ. У дружбе і еднасці – сіла, Ратунак з жыццёвых нягод. Славяне… Славяне… Славяне… Адзіны – вялікі! – народ. Кажура Віктар, г. Вілейка
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|