КЛЕЦК
Шырокі вал. Абшар-блакіт азёрны.
Самотная краса, пяшчота Лані.
То лямпачак агні, то сонца промні
На Меляўні купаюцца ў фантане.

Прыгожы сквер, мемарыялу веліч.
Цэнтральнай плошчы туі і цюльпаны.
Святочныя сцягі, каштанаў свечкі…
Дрыгавічамі горад заснаваны.

Ад Замчышча калісьці ўзяў пачатак.
З былых вякоў нічога не забыта.
Гісторыяй пазначаныя даты –
Нялёгкі час, кляччанамі пражыты.

Былі ў іх Бона Сфорца, Радзівілы.
Набегі шведаў, грабяжы татараў.
І памяць ёсць аб Глінскім Міхаіле –
Аб легендарнай бітве Краснастава*.

Уладары мяняліся, эпохі.
Грымелі мяцяжы, палалі войны.
Каваў над ворагамі перамогі
І паўставаў з руінаў горад родны.

Над купаламі храмаў – неба просінь.
Віруе час, гадоў зярняты сее.
А іх нямала. Хутка дзевяць соцень.
Жыве наш Клецк. Расце і маладзее.

* Краснастаў (Красны Стаў) – асада ў Нясвіжскім павеце Навагрудскага ваяводства Другой Рэчы Паспалітай

Нупрэйчык (Плакса) Галіна, г. Клецк

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики