МАНАЛОГ
Раніца ў жыцці адной з апошніх франтавых удоў вясковак-зямлячак – Прывітанне, мой любы! Чуеш – гімн па радыё – новы дзень! Ты ля зорак даўно начуеш, я ж вякую сярод людзей. Па-старэчы тапчу зямельку, сіл няма, але нешта ж раблю, ды шторанку твайму шынельку «Добры дзень» у паклоне шлю. Фотакартка твая франтавая вунь, абноўлена, нібы плакат! Бо яе на Дзявятага мая праўнук наш панясе на парад! Рады прадзеда мець – героя! Да цябе ён падобны, Адась! Узгадніць я хачу з табою: медалі каб яму аддаць. Згодны, бачу! Ну, слаўна, любы! У куфэрку, як скарб, ляжаць. Разам з імі – паперка аб шлюбе і лісты твае з фронту… Пяць. Мы з дачкой іх на памяць знаем, бо нябачна ўжо літар амаль: …Як хацеў бы ты ўбачыцца з намі, калі трапіў у мінскі шпіталь. як маліўся таемна Богу, як сяброў каля Віслы хаваў, як ты верыў у перамогу! Як сустрэчы з сям’ёй чакаў!.. І яшчэ адзін ліст хаваю… Апякае мне рукі ён. Перад Вербніцай… Памята́ю… Чорнай хмарай стаяў паштальён. Працягнуў: «Вось… Вестка… Пра мужа… Дваццаць першая на сяло… «Проявив геройство и муже…» Неба… Дрэвы… Усё паплыло… Падыдзі ты, Адаська, да Бога, я штоночку яму малюся, папрасі, каб маю дарогу скончыў лёгка… Бо так баюся быць абузай дачцэ ды зяцю… Аджыла я сваё спаўна, адзінока мне ў роднай хаце… Праз жыццё – франтавая ўдава. І яшчэ берагу хусцінку у гарох, што куплялі сумесна, каб не зблытаў мяне ні з кім ты пры сустрэчы – у Царстве нябесным!.. Цвірка Таццяна, г.Клецк
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|