ЧАКАННЕ
Поўнач мінула. Ціш на граніцы. Вецер матляе Ліхтар у двары. Быццам заснула. Не, зноў не спіцца. Час не спыняе Трывогу тварыць. Трэці гадочак Тут сустракае, Пагранзастава – Цяпер яе дом. Доўгія ночы Мужа чакае, А той пры справах Ноччу і днём. Трэба мірыцца З доляй такою – У афіцэра Жонкаю быць. Ёй на граніцы Не да спакою. Тут трэба верыць, Чакаць і любіць. Часам дачушка Маму спытае: – Тата ці хутка Прыйдзе дамоў? – Будзь паслухмянай, Ты ж не малая. Сядзем ціхутка, Зірнём у акно. Тату сустрэнем Добрым настроем. Ён у нас мужны, Наш сон сцеражэ… Зноў начным ценем Выпаўзлі мроі. Страх побач кружыць. А ранак – бліжэй. Кнігу адкрыла – Скачуць радочкі, І замаўкае Магнітафон. Кава астыла. На схіле ночы Перамагае Ўсё-такі сон. Лёгкія крокі Па-за дзвярамі Сон адагналі З куточкаў вачэй. – Мой яснавокі, Стаўлю сняданне. Мы так чакалі! Праходзь жа хутчэй! Сабалеўскі Віктар, г. Узда
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|