Адкрыты вароты нябесныя насцеж...
Прысвячаецца ваенным лётчыкам

Адкрыты вароты нябесныя насцеж,
Распраўлены крылы! Эх, вось яно шчасце!
Узняцца ў крыштальнае мірнае неба! –
Так марыць ён… Птах-самалёт – помнік срэбны…
Імгненне спынілася! Велічны, горды
Зямлю сцеражэ ён, навек распасцёрты.
І памяць людскую ўвесь час бударажыць:
«Я – вестка з вайны! Я змагаўся адважна!
А колькі братоў маіх спрытных і смелых
З героямі бравымі ў неба ўзляцела!»
Ваенныя лётчыкі! Слава вам! Слава!
Вы мужна змагаліся ў бітве крывавай!
О, як білі ворага, рызыкавалі,
Жылі, як у песні (хоць песні не зналі!):

«Потому, потому что мы пилоты,
Небо наш, небо наш родимый дом.
Первым делом, первым делом самолеты,
Ну а девушки, а девушки потом…»

А «девушки»… Дзёрзкія нашы дзяўчаты
Сядлалі каней сваіх верных крылатых,
І ў немцаў ірваліся нервы стальныя,
Калі ў неба «ведзьмы» ўзляталі начныя!..
Дачушкі-пястушкі, нявесты, матулі…
У цяжкіх змаганнях сном вечным паснулі.
…А сонца не спіць! Не стамляецца сонца
Ліць промні на помнікі вам, абаронцы!
І памяць будзіць у нашчадкаў клянуцца
Жалезныя птахі, што ў неба імкнуцца!

Цвірка Таццяна, г.Клецк
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики