|
Пілы дзяруць драўніну
Пілы дзяруць драўніну. Не, не чакай дабра… На ўсю прастору раўніны Лямант чуваць бабра. Лье ён бабровыя слёзы За пакалечаны гай, Сосны і вербалозы, Шэпча ледзь чутна: бывай! Ён будаваў плаціны, Грыз пад ільдом кару… З бензапілой скаціна Жыць не дае бабру! Выйдзі, бабёр, на плошчы, Клікні сваіх братоў! Хай твой сцяг запалошча У пушчах між чаратоў! На абардаж лесавозы! Смела! Палонных не браць! Гэй, за бабровыя слёзы Стань, бабровая раць! Эх, завішчаць лесарубы, Толькі нянавісць баброў Вытыркне гострыя зубы На папялішчах бароў… Віталь Быль (г. Нясвіж)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|