НАШ ЛЮБЫ КРАЙ – ВЫТОК ПАЗНАННЯ
Наш любы край – выток пазнання.
Дзе дабрыня, навукі дом…
Іскрыць штодзённае спатканне
З сусветам тым, што пазнаём.
Не аслабеюць сілы крылаў,
Не засмуціцца і пагляд,
Бо ў куточку гэтым мілым
Сяброў сардэчных вельмі шмат.
Тут хвалі Нёмана люляюць
Нябёсаў велічны прастор,
Пачуцці шчырыя кранаюць,
Увага звернута да зор.
Парой, абуджаны трывогай,
Нам прыпыніць бы хуткі час,
Дзе так ілюзій розных многа
І музы клічуць на Парнас.
Наш любы край – выток любові! –
Тут праца слаўных землякоў.
Радзіма – вечнасці аснова,
Святая спадчына бацькоў.

Карпуць Яўгеній (г. Стоўбцы)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики