|
Ой, рэча, ты - чалавеча!
Брэсцкая вобласць, Чыжэўшчына (Крупчыцы), рака Трасцяніца Рэчанька-рэча, Ты – чалавеча! Адчуваю твой сум і бяду, Да цябе на размову іду. Бачу зорныя вочы твае У спрадвечна-сцюдзёнай вадзе. Праз віхуры, сцяжыны-гады Цягнеш рукі свае чараты! Ой, рэчанька-рэча, Ты – чалавеча! Па палях ты няўцешна цячэш, У глыбінях журботна нясеш Кроў людзей беларускай зямлі, Што ля водаў тваіх паляглі. Рэчанька-рэча, Ты – чалавеча! Багавінне – твае валасы! Не пабачуць таемнай красы Тыя, хто свае душы аддаў, Ад фашыстаў цябе ратаваў. Ой, рэчанька-рэча, Ты – чалавеча! Адчуваю твой сум і бяду, Да цябе на размову іду. Раскажы аб жахлівай вайне, Праспявай сваю песеньку мне. Я паплакаць з табой захачу, І малітву табе прашапчу… Ой, рэчанька-рэча, Ты – чалавеча! Зізюлькіна Віялетта (г.Барысаў)
автор - VIOLETA :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|