РАЗМОВА
Раз я з дацэнтам размаўляла пры сустрэчы.
Ён гаварыў па-руску, я – па-беларуску.
І што ж? Атрымлівалася неяк недарэчна,
Або, як кажуць у народзе, не па-людску.
Мы не маглі знайсці ніяк агульнай мовы,
Хоць перад намі ўстала і дылема.
Расчараваныя, былі ўжо гатовы
Хутчэй расстацца. Дык у чым праблема?
Ды я ўсё дзекала, і цекала, і акала,
А ён змякчаў усё: і «р», і «ч», і «щ».
І раптам чую ад яго: «Вам шчыра дзякую».
…Са мной такога не здаралася яшчэ.
Здалося: у саборы… філармоніі…
Чароўна музыка арганная гучыць.
Сугучча поўнае… і на душы – гармонія…
І ясна ўсё… О, як цудоўна жыць!

Шыбко Ала, в. Цялякава, Уздзенскі раён
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики