|
МАЛАЯ РАДЗІМА
Яшчэ мой спрыт не здолелі гады, І верыцца яшчэ ружовым марам, Яшчэ штогод мяне імкне туды, Дзе аркай лес красуе пад абшарам. На фоне лесу – вёсачкі радок Ківае кронамі кудлатымі таполяў, І перапёлак жвавенькіх гурток Цераз дарогу – шусь, і знік у полі. У прадчуванні блізкага жніва Хвалюецца залочаная ніва, Хусцінкай каляроваю трава Мяне здалёк вітае жартаўліва. Сцяжыначка віецца ад шашы, Наўкол – узор расквечанага лета, Ірвуцца думкі ўзнёслыя з душы, Іду і Богу дзякую за гэта. І ў радасці, і ў шчасці, і ў журбе – Заўжды – мяне хвалюе наваколле, Мая радзіма любая, табе, Дзе б ні была, не здраджу аніколі! Рэўтовіч Рэгіна, п.Станькава, Дзяржынскі раён
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|