ПАМЯЦІ ПРУСЛЯН
З першых дзён вайны ў партызаны
Вы пайшлі, каб ворага караць.
За Радзіму-маці, яе раны,
Каб адпор фашысцкім катам даць.

У восень то было сорак другога.
Помсціў вораг Вам за барацьбу.
І фашысты не знайшлі другога,
Як на родных вымесціць злабу…

…То не пах травы над вёскай Прусы,
То не водар ад яе садоў –
То ў агні згарэлі беларусы,
На паклон хто к ворагу не йшоў.

Стрэлы перарвалі смех дзіцячы,
Сталі дымам бабкі і дзяды.
І да неба цягнуцца, бы з плачам,
Галіны-рукі – спалены сады.

Толькі коміны стаяць, падпёршы неба,
Толькі шчасця спаленага прах…
Там, дзе ўчора смачна пахла хлебам, –
Дым і попел… Усё наводзіць жах…

Падняліся з полымем у неба,
З полымем у вечнасць увайшлі!
І пражыць жыццё сваё нам трэба,
Каб праз нас іх мары ажылі.

Цяжка, калі прыйдзеш на магілы,
Пастаіш ля паметнай сцяны...
Робяць кожны год па Вас памінкі
Вашы ўнукі, дочкі і сыны.

Ды не толькі ў помніках, памінках –
У памяці Вы будзеце людской.
У барацьбе за родную Айчыну
Разам з Вамі сталі мы ў строй.

Вы – героі! І жыццё не дарам
Жудаснай вайне Вы аддалі!
У неба ўзнясліся Вы пажарам, –
На зямлі ж усходы ажылі:

Зноў стаіць – жывая – Вёска Прусы,
Зноў дзіцячы смех тут будзіць сны.
Не! Не зломіць вораг Беларусі!
Вечна будуць жыць яе сыны!

Жылка Ўладзімір, г.Нясвіж

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики