Прыслухайцеся: дрэвы загамоняць
Прыслухайцеся: дрэвы загамоняць,
І поле каласкамі зашуміць,
І росны луг званочкамі зазвоніць…
Дык як мне кут мой родны не любіць?

І рэчка, чую, дзінькае, жывая,
Яна – мая, дарыў яе мне дзед.
І я цяпер, аджыўшая, старая,
Вам пакідаю гэты белы свет.

І лес, і поле, рэчку і магілы,
І нават вёску родную сваю.
Усё, што у жыцці давала сілы,
Пры памяці унукам аддаю.

Вы ж беражыце гэтае багацце,
Бо даражей за золата яно.
А нашы фатаграфіі у хаце
Раскажуць больш, чым нейкае кіно.

Любоў у сэрцах – ключ ад таго раю.
І вы там пажывіце да пары…
Там плачуць (я падслухала і знаю!)
Па ўсіх старых замшэлыя бары.

Альдонія Наўчанкова (Клецкі раён)

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Лирика
Баллады
Басни
Для детей
Эпиграммы
Сказки


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики