|
МАНАЛОГ СВЯТОГА МАКСІМА
У краіне светлай, дзе я ўміраю, У белым доме ля сіняй бухты Я не самотны – я кніжку маю З друкарні пана Марціна Кухты. Максім Багдановіч Чаму змагаюся – пішу? Малюся Праўдзе, а не крыўдзе? …Здаецца, сам і адкажу: Мой час падумаць пра душу Яшчэ да старасці надыдзе. «Максіме, браце, адпачні!» – Сябры казалі не аднойчы. Не. Долу цягнуць карані… Вядома, свету не змяніў, Але святло прынёс у вочы. Малюся і на Прыгажосць: Яна – адзінае збавенне Таму, хто ўпадзе на калені (Калі у сэрцы нешта ёсць). Пішу. Змагаюся. Чаму Не паддаюся цяжкай стоме? Стой! Шкадавання не прыму – Душа цялесную турму Пакіне. Будзе ў лепшым доме Глядзець з акна на гэты свет І – усміхацца, усміхацца, Раскрыўшы існасці сакрэт! Калі прызнаўся, што паэт, Працуй. Паспееш адаспацца… Малюся зноў на Прыгажосць: Яна – адзінае збавенне, Інакш упаў бы на калені, Сваіх шырот нялюбы госць. – Харон! – Чаго табе, сынок? – – Пракаціш мальца на пароме? ...Туман спаўзае на радок, Снуе пяро: «У белым доме…» Ігар Канановіч (Клецкі р-н)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|