Нарадзіцца і стаць чалавекам –
Не для кожнага лёгкая справа,
Бо для гэтага трэба, каб сэрца
Ўсё дабро і цяпло аддавала.
А душу трэба мець залатую,
Каб іскрылася промнямі сонца,
Напаўнялася радасцю, шчасцем
Аж да самага-самага донца!
Трэба быць справядлівым і чэсным,
Каб цябе утрымала зямелька,
Не пакрыўдзіць ніколі суседа,
Не забрудзіць прыроду, бо нельга.

Нарадзіцца і стаць чалавекам
Не для кожнага лёгкая справа.
Трэба памятаць, ведаць заўсёды,
Што жыццё – не гульня, не забава.
«Трэба жыць і жыцця не баяцца»,--
У душы адгукнулася рэхам.
Трэба жыць і жыццю усміхацца,
Каб адчуць у сабе чалавека.

Кацярына Каляда (г. Жодзіна)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 6 176   ::   комметариев - 0   ::   дата - 5-03-2012, 14:37
Я люблю цябе, Беларусь,
Я люблю твае вочы сінія.
І як кружыць у небе бусел,
Я люблю назіраць часінаю.
І як лашчацца васількі
У гуллівым жытнёвым полю,
І сцюдзёнасць празрыстых крыніц,
Як разгульваюцца вясною.
Я люблю цябе, Беларусь.
Люблю слухаць у надвячорку
Спеў, што льецца цішой па акрузе
Ад зямлі і да самых зораў.
Водар спешчаных навальніц
Ап’янелай у сонцы вясёлкі,
І як ў снезе найпершым гарыць,
Пунсавее рабіны гронка.
Я люблю цябе, Беларусь.
Я люблю… можа гэта і дзіўна,
Што ў каханні сваім прызнаюся,
Як хлапец прызнаецца дзяўчыне…

Настасся Азарка (г. Нясвіж)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 858   ::   комметариев - 0   ::   дата - 28-02-2012, 13:37
Мой яскравы й велічны край
Палымяных сардэц і жалезнай адвагі.
Абыдзі ўвесь свет, увесь свет абшукай –
Ты не знойдзеш больш моцнай любові й павагі.
Той павагі дзядоў да святынь запавету,
Да матуліных казкаў, бацькоўскіх шляхоў,
Да таемнага, ціхага, ладнага шэпту
Хлодным подыхам мрой ў затаеннях муроў.
Той ўлюбёнасці ў волю буслінага лёту,
У бяздонныя, сінія вочы Радзімы,
Ў аксамітны, няўлоўны, напеўны пах мёду,
У вітальны курлык жураўлінага кліну.
Ты не знойдзеш нідзе калянога цярпення,
Што трымаў наш народ да ярма, да нядолі,
Той маўклівае згоды стаяць на каленах,
Сцяўшы зубы ў бязгуччы ад дзікага болю.
Ты не знойдзеш нідзе тога духу братэрства,
З якім мы падымаліся супраць кнутоў,
Ў абарону зямлі і жыцця ад блюзнерства
Аддавалі да кроплі апошняе кроў.
Ты не знойдзеш нідзе й не шукай, не ганіся,
Бо свой край будзе лепшым, дзе ты ні мусіш,
Ля крыніцы вякоў адпачні, прыпыніся,
Тут Радзіма твая – Беларусь...

Настасся Азарка (г. Нясвіж)
автор - настасся   ::   просмотров - 1 800   ::   комметариев - 0   ::   дата - 28-02-2012, 13:23
Мужчина настоящий всех женщин уважает
И никогда, и никого из них не обижает.

Мужчина настоящий не кроет грязным матом
И на свиданье не придёт он, так сказать, «поддатым»...

автор - Nick001   ::   просмотров - 1 554   ::   комметариев - 0   ::   дата - 23-02-2012, 21:21
На “Востраве слёз” цішыня.
Тут слёзы даўно скамянелі.
Матулі ад гора ссівелі:
Сыноў не вярнула вайна.

На “Востраве слёз” цішыня.
Байцам яна сніцца толькі.
На часткі іх рвалі асколкі,
А дома – пустая труна…

На “Востраве слёз” цішыня.
Пякуць невылечныя раны –
Матулі чакаюць з Афгана
Сыноў, што забрала вайна.

На “Востраве слёз” цішыня.
У словах няма тут патрэбы.
Крычыць ціхі помнік пад небам:
“Зямлі не патрэбна вайна!”

* Мемарыяльны комплекс “Памятник воинам-интернационалистам” у Мінску.

Галіна Нупрэйчык (г. Клецк)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 2 980   ::   комметариев - 0   ::   дата - 20-02-2012, 15:48
Ах, девочки, дожить бы до победы,
Сменить кирзу на лаковый каблук
И в лёгком платьице в цвет утреннего неба
Пройтись по городу в кругу своих подруг.

Забыть войну и цвет бинтов кровавый,
За городом над чистою рекой
Упасть в цветущие, дурманящие травы
И насладиться мирной тишиной.

Забыть войну. И в первый раз влюбиться!
В героя или просто паренька,
Да так, чтоб с ним навек душой сродниться
И не расстаться больше никогда.

И пусть потом у нас родятся дети:
Два мальчика и девочка одна.
И будет вечный мир на белом свете
Потом,
Когда закончится война…

Ах, девочки, дожить бы до победы!

Елена Радкевич (г. Марьина Горка, Пуховичский район)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 4 189   ::   комметариев - 0   ::   дата - 20-02-2012, 15:45
Нам не забыць тае пары –
Спавіты ў жах і смутак ранак.
Як пакідалі мы двары
Ды беглі ў жыта апантана.
У дрыгве сядзелі ў халады,
Закарчанелыя і злыя.
І толькі думалі тады –
Праскочыць міма ці накрые?
О, колькі вёснаў абарваў
На паўдарозе лёс упарты!
Адным ён рухам прагуляў
Людзей разгубленых у карты.
Тут, што ні крок, паўсюль крыжы…
Амаль у кожнай хаце страта.
Як давялося брату жыць,
Дык не прыйшоў дадому тата.
У неба чыстае ляціць
Сцяг перамогі, як праменні.
Прад тымі, хто не змог дажыць,
Схіляю я свае калені…

Лёля Багдановіч (г.Барысаў)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 329   ::   комметариев - 0   ::   дата - 20-02-2012, 15:40
Рвецца гук. Нібыта прастрэлены
На той самай высокай ноце…
Не. Не я. На парозе вечнасці
Запыніўся, раздумаўшы, хтосьці.
Яшчэ крок. Хоць адзін толькі рух
Вунь туды, дзе нечая постаць.
Нібы кулі скрозь цела ідуць…
Ды стаіць, бы раздумаўшы, хтосьці.
Не. Не там. Яго цягне наверх.
Яго глушыць, бы хваляю выбуху,
Гук, што знік у парванай струне,
У грудзях, якія шчэ дыхалі…
Ні пра што. Ды ніхто не казаў,
Што ён той навалай загіне.
Грае вецер за спінамі вальс,
І дыханне на вуснах стыне.
Рвецца гук. Нібыта падстрэлены.
Не. Не так. Цішынёй з гадзіннікам
Ён вярнуўся з парога вечнасці.
Ён прачнуўся ў абдымках з Радзімаю.

Настасся Азарка (г. Нясвіж)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 380   ::   комметариев - 0   ::   дата - 20-02-2012, 15:39
В аду сегодня тишина и благодать.
С утра не слышен грохот канонады.
Наверно, вездесущие снаряды
Устали землю в клочья разрывать…
Опять в окопы возвращается зима,
Всё засыпает липким белым снегом…
Сейчас бы с баньки, да в сугроб с разбегу
Упасть и о Войне не вспоминать…
Старлей подал команду—отдыхать…
Найду местечко и в обнимку с пулемётом
Присяду… С гимнастёрки письма, фото
Достану… Да не знаю что писать…
Как странно… страшно слушать тишину.
Она незримо, нестерпимо, дико душит.
Так мерзко, больно, аж закладывает уши.
Забавно… Как кошмарным сном заснул…
А, может быть, послать по полевой:
—Привет, любимая, из N-ской мясорубки!
Всё хорошо! Целую нежно в губки!
Война. Окоп. Февраль. Сорок второй…

Дмитирий Булычёв г.п.Руденск
автор - mrkindcat   ::   просмотров - 1 212   ::   комметариев - 0   ::   дата - 12-02-2012, 23:41
Сыны і дочкі Белай Русі!
Каб ганарыцца нашым краем,
Знаць мову родную мы мусім
Так, як чужыя мовы знаем.

Наш гонар – Колас і Купала,
Наркевіч-Ёдка, Радзівілы…
Я вам скажу: не ўсё прапала,
Зямля дзядоў шчэ мае сілу.

Паэт – і сейбіт, і араты,
Што сеяць будзем – тое ўзыдзе.
Са словам добрым, з роднай хаты
Няхай у снах матуля прыйдзе.

І столькі слоў прыгожых, родных
Вам прынясе яе вяртанне,
Што ваш унук у джынсах модных
Па-руску думаць перастане.

Альдонія Наўчанкова (Клецкі раён)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 369   ::   комметариев - 0   ::   дата - 30-01-2012, 15:23

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики