|
МЫ
Штурхаемся, брыкаемся, кусаемся, Нібы табун да фінішу імчыць. Хто пад нагамі там – не азіраемся: Нам боль чужы ніколі не баліць. Хай з храпаў пена, хай зрадзела грыва І з ран глыбокіх б’е фантанам кроў, Сярод усіх сягоння ты шчаслівы: На фініш сёння першым ты прыйшоў. Смак перамогі зноў адчулі вусны, І хмель удачы кружыць галаву... А што баліць нясцерпна кожны мускул, Таго адразу нельга і адчуць. Час эйфарыі пралятае хутка, Туман пахмелля горкі і цяжкі. А дзесьці – чуеш! – звон падковаў гулкі – Рэваншу патрабуюць ігракі. І ты на старт выходзіш цераз змогу. Быць ці не быць? – закон жыцця такі. Ты молішся, чакаем перамогу, Бо пераможаным – няслава і штуршкі. Віктар Кажура (г.Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|