|
АСЕННІ ЗАХАД СОНЦА
Лёгкай чырванню падмаляваныя, Бы з бялюткіх горных снягоў, У небе замкі зачараваныя, Нібы думкі юнацтва майго. Вецер рве іх, і гоніць, і блытае, А яны ўсё плывуць і плывуць… Шэрай восенню шчодра абмытыя Супакоіцца мне не даюць. Праплываюць і ў небе, і ў памяці І знікаюць у туманнай імгле. Ноч іх студзіцьзімоваю наледзю. Заціхае прырода ў сне… У свой час і жыццё чалавечае Сыдзе ў лету … Тваё і маё. Але ж нешта павінна быць вечнае! Нездарма ж мы на свеце жывём. Так! Не жыць на Зямлі з табой вечна нам Не турбуйся ж аб гэтай бядзе, Бо жыццё не канчаецца Вечарам. А за ноччу світанак ідзе! Хай не мы ўжо кветкай расквецімся, Але з нашых яны каранёў. За сабой што пакінем на свеце мы, Пасля нас зацвіце тое зноў. Уладзімір Жылка (г. Нясвіж)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|