СНЕЖАНЬСКІ ВЕЧАР
Снежаньскі вечар нас пазнаёміў,
Майскі світанак нас заручыў.
Роднай усмешкі сонечны промень
Будзе свяціць мне і ўдзень, і ўначы.

Як не закружаць лёсу сцяжынкі –
Зноў да цябе, нібы ў Рым, прывядуць.
Зноў я пабачу тыя сняжынкі,
Што здолелі ў казку цябе апрануць.

Не маю ў кішэні каменняў каштоўных.
Як зоркай адзінай табой даражу.
Ведай, што сэрцам, як простым алоўкам,
Лепшыя песні табе напішу.

Сцішыцца рэха крокаў вяртання.
Смутак чакання адыдзецца прэч.
Таюць на вуснах словы кахання,
Нібыта імгненні нашых сустрэч.

Колькі шукаў я ў тварах сустрэчных
Адзінай у свеце, пакуль не спаткаў.
Нас пазнаёміў снежаньскі вечар,
А майскі світанак нас закахаў.

Аляксандр Марозаў (г. Смалявічы)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики