|
Богаў вучань
Богаў вучань Я верыла: наўкол разумны мір, З ім чалавек, як частка асалоды – Хто ж хоча злегчы прэлаю калодай? Жывых ідэй-фантазій ён – кумір! Але мой вопыт праснаком падсох, Рассыпаліся мары, як барвенні… Расчараванні, слёзы, крык сумлення… Надзела сэрца ўдовін фартушок… Сумую моўчкi з кожнаю душой, Што загубіла іскарку свабоды – Зямля прымае ўсіх калецтваў роды, Між Святлом-Цемрай лежачы мяжой. Чаму ж так цяжка заслужыць любоў?! У вочы Сонца-міласці зноў глянуць? Праменьчыкам пяшчоты не завянуць: Час не запляміць думкай жорсткіх слоў! І першай я смяюся з тых грахоў, Што працу Злосці лічаць неўміручай, Бо чалавек расце, як Богаў вучань, Давер шануе, як жывую кроў! Тамара Каляда
автор - Мара :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|