Кашуля
Ціха ў хаце. Спяць малыя,
Восьмы сон ужо ідзе.
Нават спяць сабакі злыя,
Бо не брэшуць на людзей.

Месяц поўны - светла ў хаце,
Свечку можна не паліць.
Шые ў ноч кашулю маці,
Бо душа яе баліць.

Ные выгнутая шыя,
Пальцы сколатыя ў кроў.
А яна ўсё шые, шые,
Нібы ў тым яе любоў.

Месяц кажа: "Хопіць, годзе!"
Маці мовіць у адказ:
"Заўтра сын у школу пойдзе -
Першы раз у першы клас "
18.02.2014

Махнач Сяргей, Мiнскскачать dle 11.3
автор - М-Волос  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики