|
Чацвер
Чацвер прынёс турботы будных дзён І галаўнога болю злыя хвалі. Так адгукнуўся бессані палон - Мне вершы ўчора спаць перашкаджалі: Раіліся ў няшчаснай галаве, І, што я не рабіў, не лезлі вонкі. Вось сумны вынік: тулава плыве Само сабе - да ложка. Ціхі, тонкі Я чую нечы голас, нібы піск. Ён думаць, разважаць перашкаджае. Паўзе ўгару адвечны здраднік – ціск, І выбухам сусветным пагражае. Хутчэй бы акунуцца ў бездань сну I зноў набыць растрачаную волю! А заўтра адчыніць акно ў вясну, Каб усміхнуцца сонейку - без болю. 10.04.2014 Махнач Сяргей, г.п. Калодзiшчы, Мінскі раён
автор - М-Волос :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|